Select your language

15 сакавіка на факультэце міжнародных адносін адбыўся фінал Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы і ўрачыстае яе закрыццё.

У фінале Алімпіяды ўдзельнічаліі 6 каманд, якія прадставілі рашэння кейса «Стратэгія і тактыка дыверсіфікацыі таварнага экспарту Рэспублікі Беларусь», і 6 індывідуальных удзельнікаў, якія выступілі публічна на тэму «Стратэгія і тактыка рэалізацыі інавацыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у сусветнай эканоміцы».

У якасці журы пры правядзенні фіналу выступілі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Беларускага інавацыйнага фонду, Банка Развіцця, Асацыяцыі Еўрапейскага бізнесу, БДУ, БДЭУ і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны.

Пасля доўгіх дэбатаў члены журы вызначылі пераможцаў Алімпіяды.

У індывідуальным заліку пазіцыі размеркаваліся наступным чынам:

  • 1- месца: Аліна Смоляр (БДЭУ, факультэт менеджменту, 2-і курс)
  • 2-е месца: Кацярына Бычкова (БДУ, факультэт міжнародных адносін, 3-і курс)
  • 3-е месца: Анастасія Мілеўская (БДЭУ, факультэт міжнародных эканамічных адносінаў, 2 курс)

У камандным заліку пераможцамі сталі:

  • 1-месца: G-4 (БДЭУ, факультэт міжнародных эканамічных адносінаў, 3-і курс): Алена Буквальная, Кацярына Дярэчанік, Ганна Кічкайла, Вікторыя Шышко
  • 2-е месца: Crew (БДУ, факультэт міжнародных адносін, 3-і курс): Павел Сяргеевіч, Аліна Фамянок, Антон Майдан 
  • 3-е месца: Купалінкі (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы, факультэт эканомікі і кіравання, 5-й курс): Юлія Гапонік, Віялета Паўловіч, Дыяна Ракаловіч.

На ўрачыстым закрыцці Алімпіяды прысутнічалі С. Н. Ходзін (прарэктар БДУ па вучэбнай рабоце), А. В. Селіванаў (намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін па вучэбнай рабоце і інфармацыйных тэхналогіях), А. В. Данільчанка (загадчык кафедры міжнародных эканамічных адносін БДУ) , члены журы, а таксама спецыяльны госць закрыцця — Іан Фокс (намеснік кіраўніка місіі Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі).

Усе пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы ад партнёраў Алімпіяды: Банка Развіцця, Асацыяцыі Еўрапейскага бізнесу і Пасольства Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Спецыяльным прызам сталі стажыроўкі ў арганізацыях-партнёрах. Так, магчымасць прайсці практыку ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь атрымалі ўсе члены каманды-пераможцы "G-4", а таксама адзін з удзельнікаў фіналу індывідуальнага заліку. Стажыроўка ў Банку развіцця дасталася камандзе "Купалінкі".