Паважаныя калегі! 27 красавіка 2017 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта плануецца правядзенне рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў «Міжнародная лагістыка: праблемы і перспектывы». Запрашаем Вас прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве!
Пачатак канферэнцыі ў 10. 30 (г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 813).
Тэматыка канферэнцыі: міжнародныя перавозкі рознымі відамі транспарту, мытныя аспекты міжнародных ланцужкоў паставак, кіраванне міжнароднымі ланцужкамі паставак, сусветныя тэндэнцыі развіцця лагістыкі, Рэспубліка Беларусь і сусветны рынак транспартна-лагістычных паслуг, транспартна-лагістычная інфраструктура, міжнародны транзіт, інфармацыйныя тэхналогіі ў міжнароднай лагістыцы і інш. БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА