Дні адукацыі і навукі італьянскага рэгіёну Сардзінія прайшлі 2—3 сакавіка ў Мінску.
Студэнты факультэта міжнародных адносін, якія вывучаюць італьянскую мову, наведалі прэзентацыю навучальнага патэнцыялу ўніверсітэта Кальяры, стыпендыяльных праграм універсітэта для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, арганізаванай дэлегацыяй рэгіёну Сардзінія на чале з памочнікам прэзідэнта аўтаномнага рэгіёну Марка Секкі і прарэктарам па міжнародных адносінах Універсітэта Кальяры Алесандрай Каручы ў суправаджэнні ганаровага консула Беларусі ў Кальяры Джузэпэ Карбоні. Сустрэча праходзіла ў БДПУ 3 сакавіка.
Абмяркоўваліся перспектывы сумесных навуковых даследаванняў, акадэмічных абменаў студэнтамі і выкладчыкамі, арганізацыі стажыровак для выкладчыкаў, была таксама разгледжана магчымасць удзелу устаноў адукацыі Беларусі ў стыпендыяльных праграмах Універсітэта Кальяры для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў і рэалізацыі сумесных праграм у рамках праекта Erasmus +.
Дні адукацыі і навукі праводзіліся з нагоды аб'явы 2017 года ў Беларусі Годам навукі. Яны таксама прымеркаваны да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Італіі. Мерапрыемствы накіраваны на інтэнсіфікацыю двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сардзініяй у галіне навуковых даследаванняў і адукацыі, а таксама для выпрацоўкі канкрэтнай праграмы двухбаковага супрацоўніцтва паміж універсітэтам Кальяры і ўніверсітэтамі Беларусі.
{gallery}2017/2017_03_03_04{/gallery}