Кафедра дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры садзейнічанні Грамадскага аб'яднання «Цэнтр вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі» праводзіць рэспубліканскі навуковы семінар «Дыпламатыя Беларусі: мінулае і сучаснасць" і запрашае да ўдзелу даследчыкаў і спецыялістаў па знешняй палітыцы, дыпламатычнай і консульскай службе .
Пачатак працы семінара — 23 сакавіка 2017 г. у 11.00 (Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 1118).