Select your language

Выдатная прапанова для лепшых беларускіх студэнтаў! Стыпендыі на навучанне ў самых прэстыжных французска-і англамоўных магістратурах Францыі. Універсітэт Сакле максімальна спрасціў прыём лепшых замежных студэнтаў. У 2017—2018 навучальным годзе для іх будзе прапанавана 160 спецыяльных стыпендый.

Скарыстацца гэтымі стыпендыямі могуць усе замежныя студэнты, залічаныя ў магістратуру Універсітэта Сакле, на аснове іх акадэмічных дасягненняў.

Прапануюцца магістратуры па ўсіх асноўных дысцыплінах: ад дакладных навук да менеджменту. Праграмы рэалізуюцца ў партнёрстве з самымі прэстыжнымі навучальнымі ўстановамі Францыі: Палітэхнічная школа, Парыжскі тэхналагічны інстытут ParisTech, Вышэйшая камерцыйная школа Парыжа HEC, Нацыянальны інстытут даследаванняў у інфарматыцы і аўтаматыцы INRIA.

Выбар магістарскай праграмы і падача заяўкі ўжо адкрыты і праходзяць у рэжыме онлайн: https://www.universite-paris-saclay.fr/en/education/masters

Больш падрабязная інфармацыя пра стыпендыі выкладзена на сайце: https://www.universite-paris-saclay.fr/en/universite-paris-saclay-international-masters-scholarship-programme-academic-year-2017-2018

Пры ўзнікненні дадатковых пытанняў варта звяртацца да Аташэ па ўніверсітэцкаму супрацоўніцтву спадару Ксавье Ле Торрывеллеку па тэлефоне (+375 44 479 90 92) або па электронным адрасе (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).