Select your language

У рамках Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы 14 сакавіка на факультэце міжнародных адносін (аўдыторыя 1302) адбудзецца Панэльная дыскусія на тэму «Нарастаючы ўплыў Кітая на сусветную эканоміку». Пачатак мерапрыемства ў 18.00.
У панэльнай дыскусіі прымуць удзел прадстаўнікі індустрыяльнага парку «Вялікі камень», Беларускага інавацыйнага фонду, Банка Развіцця, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Асацыяцыі Еўрапейскага бізнесу і БДУ.
Падчас гэтай сустрэчы можна будзе больш падрабязна пазнаеміцца з меркаваннем запрошаных экспертаў аб знешнеэканамічнай стратэгіі Кітая, яго інавацыйнай актыўнасці, кітайскай ініцыятыве «Адзін пояс, адзін шлях» і з многім іншым.
Сваім меркаваннем таксама змогуць падзяліцца ўсе прысутныя.

На сустрэчу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і супрацоўнікі БДУ.

Абавязковая рэгістрацыя на мерапрыемства адкрыта да 12.00 14 сакавіка ТУТ