2 сакавіка ў рамках Дзён навукі на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў прайшла сустрэча «Займальная навука з А. В. Бабуком», падчас якой старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Аляксандр Вадзімавіч Бабук распавёў студэнтам факультэта аб тым, што такое навуковая дзейнасць ва ўніверсітэце і якія перспектывы працы над студэнцкімі навуковымі праектамі. Не так даўно, 21 снежня 2016 г., А. В. Бабук абараніў кандыдацкую дысертацыю па філалогіі, таму ён влодае свежымі ведамі пра тое, як пісаць дысертацыю, для чаго займацца навукай, якая мэта ў навуковай дзейнасці, як праводзіць навуковае даследаванне. А. В. Бабук сказаў пра тое, што ў сучаснай метадычнай навуцы, на жаль, няма пакуль спецкурса па напісанні дысертацыйнага даследавання, таму адной з мэтаў сустрэчы было падзяліцца сваім вопытам напісання работы. На прыкладзе тэмы свайго навуковага даследавання А. В. Бабук распавёў, як тэма дысертацыі можа быць непасрэдна звязана з жыццём чалавека і як навуковае даследаванне спрыяе далейшаму росту і самаўдасканаленню чалавека.
Акрамя таго, А. В. Бабук падкрэсліў, што абарона дысертацыі і прысуджэнне вучонай ступені не толькі спрыяе павышэнню матэрыяльнага дабрабыту навукоўца, але і таму, што чалавек атрымлівае імя, дзякуючы якому становіцца навукоўцам. На сустрэчы прысутнічалі старэйшыя выкладчыкі кафедры В. С. Жукавец, Ю. Л. Майсюк, І. Н. Пасейшвілі, а таксама студэнты спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму», якія задавалі пытанні, якія тычацца ролі бацькоў у жыцці маладога вучонага, а таксама суадносін навуковых кваліфікацый ў нашай краіне і ў Заходняй Еўропе ў сувязі з уваходам Беларусі ў Балонскі працэс.
У якасці эксперыменту А. В. Бабук прапанаваў студэнтам некалькі тэм для навуковага даследавання, якія яны могуць самі правесці на англійскай мове па сваёй спецыяльнасці.
І. Н. Пасейшвілі, старшы выкладчык кафедры

