3 сакавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў С. А. Зудавай і Н. А. Ладзік прайшоў конкурс "Лепшыя з лепшых". Конкурс праходзіў сярод пераможцаў некалькіх секцый мінулагодняй навуковай канферэнцыі. Гэта была прыемная і пазнавальная сустрэча-конкурс, на якой ужо вопытныя студэнты зноў выйшлі «на поле бою» і прадставілі свае работы ў шасці намінацыях, сярод якіх былі: «Лепшыя візуальныя эфекты», «Выключная навізна даследавання", "Лепшыя прамоўніцкія здольнасці» і іншыя. Выбар быў вельмі няпросты, так як кожны ўдзельнік укладваў у свой выступ усе сілы. Студэнты, якія ужо вытрымалі гэтае выпрабаванне на мінулагодняй навуковай канферэнцыі, уразілі сваім майстэрствам публічных выступленняў, добрай англійскай мовай і яркімі прэзентацыямі.
Шматлікім першакурснікам, прысутным на сустрэчы, гэтыя выступы паслужаць штуршком для пераадолення нерашучасці і стымулам для актывізацыі ўласных даследчых здольнасцяў. І ўдзельнікі, і прысутныя прыйшлі да адзінага меркавання: такія сустрэчы пашыраюць кругагляд, дапамагаюць набыць вопыт выступлення перад публікай і развіваюць аратарскае майстэрства.
У гэтым годзе навуковая студэнцкая канферэнцыя БДУ адбудзецца 19 красавіка. Кожны жадаючы, натхнёны ўбачаным, зможа прыняць у ёй удзел.
Вось якое меркаванне выказала удзельніца праекта Алеся Балацько, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства": «Як удзельнік магу сказаць, што выступ адбыўся трохі хвалююча – быць аратарам часам досыць цяжка, але цікава, а галоўнае карысна. Праца з аўдыторыяй і камунікатыўныя навыкі дапамогуць і далей у прафесійнай дзейнасці.
У якасці гледача няцяжка адзначыць разнастайнасць тэм і спосабаў візуальнай прэзентацыі, якія былі выкарыстаныя падчас выступаў: інтрыгуючыя пытанні, вострыя тэмы сённяшняга дня, падарожжа ў розныя краіны, псіхалагічныя апытанні і г.д. Таму кожны мог адчуць, што стаіць за кароткай дзесяціхвіліннай прамовай.
Падобнага роду мерапрыемствы паказваюць, наколькі вялікімі магчымасцямі валодае кожны студэнт, не ў залежнасці ад яго спецыяльнасці, узроўню мовы і здольнасцяў да публічных выступленняў. Кожны дзень мы вучымся, удасканальваючы навыкі і ўпэўненасць ва ўласных сілах. Таму, вельмі спадзяюся, што пасля тых двух гадзін, праведзеных у 520 аўдыторыі, знойдуцца людзі, якія таксама скажуць: "Я таксама так магу!» І дазволяць сабе скарыстацца, можа быць, адзіным шанцам за ўсё іх навучання ва ўніверсітэце».
{gallery}2017/2017_03_03_02{/gallery}