Кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў ФМА БДУ сумесна з кафедрай англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў арганізавала 3 сакавіка 2017 г. 1/8 фіналу Конкурсу прамоўніцкага мастацтва на англійскай мове International Public Speaking Competition (IPSC). Ініцыятарам Конкурсу з'яўляецца брытанскі English Speaking Union (ESU) — унікальная ў сваім родзе арганізацыя, якая злучае людзей і культуры ва ўсім свеце.
Гэты найбуйнейшы ў свеце Конкурс прамоўніцкага мастацтва на англійскай мове праходзіць ужо ў 38 раз. У мінулым годзе ў ім было больш за 40 000 удзельнікаў ва ўзросце да 21 года з 50 краін свету.
У гэтым годзе ўдзельнікам конкурсу неабходна было падрыхтаваць індывідуальнае выступленне у рамках агульнай тэмы для вусных выступленняў на нацыянальным узроўні — "Peace is not an absence of war". Акрамя выдатнага валодання англійскай мовай, удзельнікам неабходна было прадэманстраваць навыкі пераканання, уменне ўтрымліваць увагу аўдыторыі на працягу 5 хвілін без мультымедыйнага суправаджэння.
Мы шчыра віншуем пераможцаў 1/8 фіналу: Анастасію Хіоні (4 курс МП), Алега Скачкова (1 курс МЭ), Паўла Краўчанка (1 курс МЭ), Даніэлу Белую (1 курс МП), Кацярыну Бычкову(З МЭ). Пераможцы конкурсу прымуць удзел у 1/4 фіналу, які пройдзе ў МДЛУ.
Жадаем усім далейшых творчых поспехаў і перамог!
{gallery}2017/2017_03_03_01{/gallery}