Навукова-пазнавальная віктарына для студэнтаў 1-га і 2-га курсаў спецыяльнасці "міжнародныя адносіны" адбылася на факультэце 3 сакавіка 2017 г. у рамках Тыдня студэнцкай навукі.
З прывітаннем да ўдзельнікаў віктарыны звярнуліся дэкан факультэта міжнародных адносін прафесар В. Г. Шадурскі, загадчык кафедры міжнародных адносін прафесар М. Э. Часноўскі, намеснікі дэкана дацэнты А. У. Селіванаў і С. В. Карэлін
Гульню студэнцкіх каманд ацэньвала прафесійнае журы на чале з прафесарам кафедры міжнародных адносін В. Я. Снапкоўскім. У журы ўваходзілі прафесар кафедры міжнародных адносін Ю. І. Малевіч, дацэнты кафедраў міжнародных адносін С. Ф. Свілас, У. В. Фральцоў і дыпламатычнай і консульскай службы В. І. Лазоркіна, аспірантка Л. С. Кравец, а таксама студэнты 3 -га і 4-га курсаў спецыяльнасці "міжнародныя адносіны" Кацярына Лозка, Таццяна Рагозіна і Крысціна Шынкарова. Падтрымаць удзельнікаў спаборніцтва прыйшлі дацэнты кафедры міжнародных адносін А. В.Ціхаміраў і С. А. Лашкевіч.
Падрыхтоўку і арганізацыю віктарыны забяспечылі таксама студэнты 3-га курса спецыяльнасці "міжнародныя адносіны" Станіслаў Вішнеўскі, Артур Лазараў, Марына Ламакава, Дар'я Сцепаненка, Мікіта Цялегін.
Удзельнікам спаборніцтва былі прапанаваны пытанні па гісторыі міжнародных адносін і знешняй палітыкі Беларусі, сусветнай палітыцы і асновам дыпламатыі. Было выстаўленаі шэсць каманд, кожнай з якіх прыйшлося не толькі паказаць добрыя веды, начытанасць і эрудыцыю, але і прадэманстраваць уменне хутка арыентавацца ва ўсім разнастайнасці гістарычных фактаў і не губляцца ў сітуацыі, калі хуткі адказ на пастаўленыя пытанні прыносіў камандзе дадатковыя ачкі.
Заслужаную перамогу ў навукова-пазнавальнай віктарыне атрымала каманда «Тутэйшыя» ў складзе студэнтаў 1-га курса: Багдана Йодчыка (капітан), Дзмітрыя Бялько і Глеба Салаўёва. Другое і трэцяе месцы занялі каманды «Знаўцы» і «1923», у склад якіх уваходзілі другакурснікі. Лепшым капітанам каманды стала студэнтка 2-га курса Лідзія Леўчык.
{gallery}2017/2017_03_03_03{/gallery}