У рамках "Тыдня студэнцкай навукі на ФМА" 1 сакавіка адбылася сустрэча студэнтаў са старэйшым аналітыкам групы Forex Валерыем Іванавічам Палхоўскім.
Тэма семінара: "Першаснае размяшчэнне акцый. Каму і навошта патрэбен IPO. Правядзенне IPO, выбар біржы".
Падчас семінара Валерый Іванавіч раскрыў будучым спецыялістам асноўныя перавагі IPO, прычыны выбару пляцоўкі для правядзення IPO, а таксама тое, ад якіх фактараў залежыць кошт акцыі.
IPO як метад прыцягнення інвестыцый у Беларусі ўсё яшчэ застаецца экзотыкай, а праведзеныя размяшчэнні акцый адзінкавыя. На думку Валерыя Іванавіча, прычына гэтага ў агульнай неразвітасці фондавага рынку краіны. Аднак варта адзначыць, што ў цяперашніх умовах IPO можа стаць дзейсным механізмам прыцягнення інвестыцый у беларускую эканоміку. Прычым як унутраных, так і замежных.
Старэйшы аналітык групы Forex падзяліўся сваім вопытам і пажадаў усім поспехаў у дасягненні пастаўленых мэтаў!
{gallery}2017/2017_03_01_03{/gallery}