У рамках Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы і «Тыдня студэнцкай навукі на ФМА» 1 сакавіка адбылася сустрэча студэнтаў з кіраўніком прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Аляксандрам Піваварскім.
Падчас сваёй лекцыі Аляксандр Піваварскі распавёў слухачам пра гісторыю стварэння і развіцця ЕБРР, мэтах і задачах арганізацыі, крыніцах фарміравання яе капіталу. Ён таксама звярнуў увагу на структуру інвестыцый па галінах і прывёў канкрэтныя прыклады рэалізаваных праектаў. Аляксандр Піваварскі зрабіў акцэнт на нядаўна зацверджаную новую стратэгію ЕБРР у Беларусі і падзяліўся сваім бачаннем кірункаў развіцця арганізацыі ў нашай краіне.
Старшыня прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі таксама распавёў пра тое, як развівалася яго кар'ера, матывуючы студэнтаў на будучыя сур'ёзныя дасягненні, а таксама пра тое, як трапіць на працу ў ЕБРР. Напрыканцы Аляксандр пажадаў усім студэнтам пастаянна развівацца і знайсці сябе.
Акрамя студэнтаў БДУ на лекцыі прысутнічалі студэнты з іншых вышэйшых навучальных устаноў.
{gallery}2017/2017_03_01_02{/gallery}