Select your language

У рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА 28 лютага студэнты 2 і 3 курсаў змаглі атрымаць, пашырыць, сістэматызаваць веды і ўменні па тэме «Прэзентацыя на польскай мове».

Мерапрыемства пачалося з «разагрэву»: студэнтам была прапанавана віктарына, мэтай якой было паглыбленне ў тэму, актывацыя ўжо наяўных ведаў. Кожны з удзельнікаў семінара працаваў індывідуальна. Затым на чарзе былі фазы прэзентацыі. Сацыяльныя формы работы – малыя групы. Студэнты маглі параўноўваць свае вынікі працы з вынікамі іншай групы, ну і, вядома ж, прыйсці да агульнага рашэння. Прагматычную карысьць прынесла сістэматызацыя і вызначэнне ключавых фраз, характэрных для адпаведных этапаў прэзентацыі.

Вельмі важна пры прэзентацыі сваёй тэмы ўмець выклікаць цікавасць аўдыторыі, утрымліваць яе на працягу ўсяго выступу, заахвоціць публіку да дыскусіі. Для гэтага трэба пракласці масткі паміж часткамі прэзентацыі, чым мы і займаліся. Па вачах студэнтаў, па іх актыўнасці, цікавасці і неабыякавасці да заданняў было ясна, што дзень прайшоў нездарма. А ў нашым выпадку – гэта яшчэ і некалькі дзён падрыхтоўкі да мерапрыемства. Студэнты пакінулі аўдыторыю з думкай, што ўсё гэта яны змогуць выкарыстаць ужо ў бліжэйшы час, бо на падыходзе кантроль бягучай паспяховасці з міні-прэзентацыямі, студэнцкая навуковая канферэнцыя БДУ і шмат чаго яшчэ.

Таццяна Зыгмундаўна Плашчынская, старшы выкладчык кафедры германскіх моў 

{gallery}2017/2017_02_28_02{/gallery}