2 сакавіка ў актавай зале Ліцэя БДУ адбыўся фінал конкурсу "Жанчына года БДУ". Конкурс быў арганізаваны грамадскім аб'яднаннем "Саюз жанчын БДУ".
Калектыў факультэта міжнародных адносін віншуе супрацоўнікаў нашага факультэта, якія прынялі ўдзел у конкурсе і выйшлі ў фінал!
Дыпламантамі конкурсу сталі:
- У намінацыі «Кіруючая праца» Вольга Фёдараўна Малашэнкава — намеснік дэкана па навуковай рабоце, кандыдат эканамічных навук, дацэнт
- У намінацыі «Праца са студэнтамі» Таццяна Уладзіміраўна Саладоўнікава — дацэнт кафедры раманскіх моў, кандыдат філалагічных навук
- У намінацыі «Лепшы работнік» Людміла Міхайлаўна Муслімава — вядучы спецыяліст дэканата
Усім жадаем далейшых поспехаў і дасягненняў у сваёй дзейнасці, рэалізацыі творчых планаў!