2 сакавіка 2017 года — 25 гадавіна ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Польшчай.
У сувязі з гэтым у мінскім Доме Дружбы з аншлагам прайшло мерапрыемства, прысвечанае дадзенай падзеі. На ім прысутнічалі Конрад Паўлік, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі, парламентарыі, гісторыкі, дыпламаты, грамадскія дзеячы, журналісты, а таксама прадстаўнікі ФМА БДУ: дэкан ФМА БДУ В. Г. Шадурскі, студэнты 2 і 3 курсаў спецыяльнасці "Мытная справа", якія вывучаюць польскую мову, выкладчык кафедры германскіх моў Т. З. Плашчынская і іншыя. На вечары, які праходзіў у цёплай, сяброўскай атмасферы, усе, хто сабраўся маглі атрымаць асалоду ад музыкі, спеваў лаўрэата шматлікіх вакальных конкурсаў, саліста Аляксандра Валодчанка, опернай спявачкі, салісткі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Алены Сало, якія выконвалі польскія і беларускія творы.
Спасылка на відэа ў інтэрнэце: http://ont.by/news/our_news/belarys-i-polsha-otmechayut-25-letie-so-dnya-ystanovleniya-diplomaticheskih
{gallery}2017/2017_03_02_02{/gallery}