Навукова-папулярная віктарына пра Швецыю прайшла 2 сакавіка на ФМА ў рамках Тыдня студэнцкай навукі.
Навучэнцам 3 курса спецыяльнасцяў "Міжнароднае права", "Міжнародныя адносіны" і "Мытная справа» былі прапанаваны пытанні ў галіне культуры, гісторыі, мовы і дзяржаўнага ладу Швецыі. Віктарына складалася з пяці раўндаў, кожны з якіх уключаў у сябе розныя віды заданняў.
Прысутныя ў якасці журы шведскія калегі Б'ёрн Флайшман і Сара Аппельквіст адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў.
Віншуем каманду студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", якая заняла першае месца ў віктарыне!
{gallery}2017/2017_03_02{/gallery}