Асаблівасці вымаўлення ў шведскай мове сталі тэмай навуковага практыкума, які прайшоў 28 лютага на ФМА ў рамках Тыдня студэнцкай навукі.
Запрошаны лектар Б'ёрн Флайшманн, выкладчык Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта і Цэнтра шведскіх даследаванняў, правёў майстар-клас па вымаўленню складаных гукаў. Першакурснікі, якія вывучаюць шведскую мову, даведаліся, як правільна вымаўляюцца іх імёны па-шведску, як важна захоўваць даўгату галосных і зычных, а таксама, чаму інтанацыя шведскай мовы падобная на шведскія горы.
{gallery}2017/2017_02_28{/gallery}