Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Аляксандравіч Еўдачэнка 1 сакавіка 2017 г. наведаў факультэт міжнародных адносін, дзе выступіў перад прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі. У ходзе кароткай лекцыі Андрэй Аляксандравіч раскрыў актуальныя задачы беларускай дыпламатыі ў сферы прасоўвання тавараў і паслуг на замежных рынках, звярнуў увагу на рэгіянальныя і краінавыя прыярытэты знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь, адказаў на пытанні пра перспектывы еўразійскай інтэграцыі і ўзаемадзеяння з ЕС у рамках праграмы «Усходняе партнёрства», а таксама прадставіў агульнае бачанне далейшага супрацоўніцтва з СГА.
Па выніках сустрэчы была дасягнута дамова аб больш актыўным прыцягненні супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь да забеспячэння навучальнага працэсу на факультэце міжнародных адносін, што дазволіць актуалізаваць яго змест і лепш падрыхтаваць нашых студэнтаў да прафесійнай дзейнасці, накіраванай на абарону і прасоўванне нацыянальных інтарэсаў Беларусі за мяжой.
{gallery}2017/2017_03_01{/gallery}