Студэнты ФМА, якія вывучаюць права, атрымалі унікальную магчымасць пагутарыць з калегам з Гетэборга. Спецыяліст з 25-гадовым вопытам працы ў Швецыі падзяліўся практычнымі прыкладамі рашэння тых ці іншых судовых цяжбаў, растлумачыў некаторыя аспекты працоўнага, сямейнага і міграцыйнага права ў Швецыі, а таксама адказаў на пытанні навучэнцаў.

