З 3 па 5 лютага ва ўстанове «РЦАП па тэнісе» адбыўся хатні матч 1 круга I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса (Davis Cup by BNP Paribas) паміж мужчынскімі нацыянальнымі камандамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Румынія.
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская тэнісная федэрацыя» выказала падзяку студэнтам нашага факультэта за дапамогу ў арганізацыі спаборніцтваў, а менавіта:
- Сінцэравай Дарыне Сяргееўне (спецыяльнасць "Сусветная эканоміка», 2 курс);
- Якубаву Аляксею Андрэевічу (спецыяльнасць "Сусветная эканоміка», 1 курс);
- Ульянаву Ягору Аляксандравічу (спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны», 2 курс);
- Юзвяк Аліне Сяргееўне (спецыяльнасць "Сусветная эканоміка», 2 курс).
Праведзеныя спаборніцтвы атрымалі высокую ацэнку ў Міжнароднай тэніснай федэрацыі, станоўча ацанілі арганізацыю матча члены спартыўнай дэлегацыі Рэспублікі Румынія.
Федэрацыя выказвае надзею на далейшае супрацоўніцтва напярэдадні маючага адбыцца Кубка Дэвіса паміж мужчынскімі нацыянальнымі камандамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікай Аўстрыі, які пройдзе ў г. Мінску з 7 па 9 красавіка 2017 г.