Тыдзень студэнцкай навукі ФМА БДУ пачнецца 27 лютага (вул. Ленінградская, 20, 6-ы паверх). Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў 12.50.
Тыдзень студэнцкай навукі накіраваны на папулярызацыю моладзевай навуковай дзейнасці, дэманстрацыю магчымасцяў для самарэалізацыі ў гэтай галіне, а таксама на развіццё студэнцкіх навуковых ініцыятыў. На працягу тыдня на ФМА будуць праходзіць разнапланавыя акцыі. Прыняць удзел у іх можа студэнт любога факультэта БДУ. Завершыцца тыдзень 4 сакавіка.
