УПаважаныя калегі, студэнцтва! Міжнародны oніверсітэт "МІПСА", Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашаюць студэнтаў юрыдычных, эканамічных, экалагічных і ваенных факультэтаў, спецыяльнасцяў і ВНУ Рэспублікі Беларусь прыняць удзел у Конкурсе эсэ «Барацьба з міжнародным тэрарызмам: сучасныя тэндэнцыі і праблемы».
Тэматыка эсэ і магчымыя напрамкі:
- Змяненне характару міжнароднага тэрарызму ў сучасным свеце: ваенныя і неваенныя складнікі.
- Барацьба з тэрарызмам і выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій.
- Адказнасць за ўчыненне актаў міжнароднага тэрарызму: нацыянальны і міжнародны аспекты.
Тэрмін накіравання і работ на конкурс з 13 лютага 2017 г. па 26 сакавіка 2017 г.
Па кожнаму напрамку даследаванняў будзе абрана па тры лаўрэата. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу адбудзецца на канферэнцыі маладых навукоўцаў «Барацьба з міжнародным тэрарызмам: сучасныя тэндэнцыі і праблемы», якая адбудзецца ў Міжнародным універсітэце "МІПСА» 5 мая 2017 г.
Лаўрэаты будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА". Працы лаўрэатаў будуць апублікаваны.
Анкета ўдзельніка конкурсу і патрабаванні да афармлення работ даступныя на сайце Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА: http://www.mitso.by/news/konkurs-e-sse-borba-s-mezhdunarodnyim-terrorizmom-sovremennyie-tendentsii-i-problemyi
Работа разам з анкетай удзельніка накіроўваецца:
на электронны адрас:
Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць па тэлефоне (017) 279-98-51 — Раманюк Дзмітрый Аляксандравіч