Кафедра міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права запрашае ўсіх жадаючых студэнтаў прыняць удзел у адукацыйна-асветніцкай сустрэчы "Навуковыя кампетэнцыі прафесіі юрыста-міжнародніка» у рамках штогадовага Тыдня студэнцкай навукі. Мерапрыемства адбудзецца 25 лютага 2017 года ў 11.30 па адрасе вул. Ленінградская, 20, аўд. 701
На сустрэчы юрысты, якія працуюць з рознымі галінамі права ў дзяржаўных арганізацыях, на прадпрыемствах і ў юрыдычных кампаніях, падзеляцца сваім досведам працы са студэнтамі юрыдычнай спецыяльнасці. А таксама дапамогуць зірнуць на спектр магчымасцяў працаўладкавання, характар задач і перспектывы працы ў тым ці іншым кірунку права.
Спікеры мерапрыемства:
- Марыя Родзіч — старшы юрыст, кампанія Sorainen
- Алена Мурашка — асацыіраваны партнёр, Revera
- Марыя Ягорава — юрыст, ExpCapital
- Юрый Драздоў — юрыст, Active Cloud
- Алена Філімонава — Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- Ганна Багдасарава — Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Павел Мысліўскі — суд ЕўрАзЭС
