Паважаныя студэнты 1-га і 2-га курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"!!! Кафедра міжнародных адносін, кафедра дыпламатычнай і консульскай службы, студэнцкія арганізацыі ФМА запрашаюць Вашы каманды і групы падтрымкі для ўдзелу ў конкурсе-віктарыне эрудытаў па гісторыі, геаграфіі, сусветнай палітыцы, які адбудзецца 3 сакавіка, пачатак у 15.00 у аўд. 1201.
Вас чакаюць захапляльныя конкурсы, арыгінальная музычная праграма, вялікія фінансавыя і іншыя прызы і ўзнагароды! Каманда пераможцаў, самыя актыўныя ўдзельнікі і арганізатары будуць асабліва адзначаны!
Вашу напружаную інтэлектуальную барацьбу ацэняць члены прафесійнага журы з ліку студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў кафедраў міжнародных адносін і дыпламатычнай і консульскай службы, якія выкладаюць на 1-м і 2-м курсах у гэтым семестры.
Для ўдзелу Вашай каманды ў складзе 3–4 чалавек у конкурсе – віктарыне адпраўце заяўку на электронны адрас Кацярыны Лозка <
Не забудзьцеся прыдумаць назву і дэвіз для Вашай каманды! Калі ў Вас узнікнуць пытанні, пішыце нам на адрас: