Select your language

Факультэт міжнародных адносін БДУ шчыра запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у Адкрытай алімпіядзе БДУ па сусветнай эканоміцы, якая праводзіцца ўпершыню. Агульная канцэпцыя алімпіяды "Сусветная эканоміка: новыя выклікі ў 21 стагоддзі».

Дадзеная Алімпіяда — гэта пляцоўка, дзе сустракаюцца студэнты розных эканамічных спецыяльнасцяў, курсаў і вышэйшых навучальных устаноў, каб:

  • абмеркаваць пытанні сусветнай эканомікі і абмяняцца сваімі думкамі з аднагодкамі і спецыялістамі ў гэтай галіне;
  • паспрабаваць сябе ў ролі асоб, якія прымаюць рашэнні ў сферы сусветнай эканомікі, вырашаючы задачы, кейсы, пастаянна назапашваючы новыя веды;
  • набыць новы вопыт і завесці новыя знаёмствы.

Алімпіяда праводзіцца ў камандным і індывідуальным заліках. Каманда, якая прымае ўдзел у Алімпіядзе, павінна мець уласную назву і складацца з 3—4 чалавек.

Хто можа стаць удзельнікам?

Студэнты 2—5 курсаў і магістранты спецыяльнасцяў эканамічнага профілю любой формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аспіранты да ўдзелу ў Алімпіядзе не дапускаюцца.

Якія этапы неабходна прайсці?

Завочны адборачны тур (23 лютага — 9 сакавіка):

  • Для індывідуальнага заліку: напісанне эсэ на прапанаваную тэму
  • Для каманднага заліку: рашэнне кейса ў галіне сусветнай эканомікі

Вочны адборачны тур (14 сакавіка):

  • Для індывідуальнага заліку: тэставае заданне, рашэнне задач па сусветнай эканоміцы, праверка ведаў замежнай мовы, рашэнне кейса ў сферы сусветнай эканомікі
  • Для каманднага заліку: рашэнне задач у галіне сусветнай эканомікі, рашэнне кейса ў галіне сусветнай эканомікі, праверка ведаў замежнай мовы

Фінальны тур (15 сакавіка):

Для індывідуальнага і каманднага заліку: публічнае выступленне перад журы

Адна і тая  ж асоба можа ўдзельнічаць у завочных турах як удзельнік індывідуальнага і каманднага залікаў. Пры адначасовым праходжанні такога ўдзельніка ў далейшыя туры ён абавязаны ў тэрмін, не пазней, чым за 2 дні да пачатку вочных тураў, абраць далейшы выгляд заліку. Калі больш за 2-х членаў каманды абіраюць індывідуальны залік, то каманда дыскваліфікуецца.

Заданні ў рамках Алімпіяды падбіраюцца для максімальна шырокай праверкі навыкаў, якія неабходны ў дзейнасці, звязанай з сусветнай эканомікай. Дадзеныя заданні могуць патрабаваць ведаў у галіне сусветнай (міжнароднай) эканомікі, міжнародных эканамічных адносін, міжнароднага менеджменту і маркетынгу, эканомікі замежных краін, эканамічнай тэорыі, мікраэканомікі, макраэканомікі, эканомікі арганізацыі, фінансаў і іншых эканамічных галін.

Які парадак дзеянняў?

  • Рэгістрацыя студэнтаў для ўдзелу ў Алімпіядзе да 22 лютага ТУТ
  • Пацверджанне Аргкамітэтам удзел у Алімпіядзе на працягу 1 дня пасля падачы заяўкі
  • Пасля заканчэння рэгістрацыі, 22 лютага, адпраўка Аргкамітэтам усім удзельнікам заданняў для рашэння ў рамках завочнага тура, а таксама патрабаванняў да рашэнняў
  • Да 9 сакавіка адпраўка удзельнікамі Алімпіяды рашэнняў заданняў завочнага тура на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Па выніках завочнага тура 12 сакавіка аб'яўленне Аргкамітэтам лепшых 20 індывідуальных удзельнікаў і 10 каманд завочнага тура для праходжання ў вочны адборачны тур
  • 14 сакавіка правядзенне вочнага адборачнага тура, па выніках якога адбіраецца 6 індывідуальных удзельнікаў і 6 каманд для ўдзелу ў фінале
  • 15 сакавіка правядзенне фіналу, на якім будуць вызначаныя пераможцы Алімпіяды.
  • Журы Алімпіяды фарміруецца з высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія прадстаўляюць установы вышэйшай адукацыі, дзяржаўныя і іншыя органы і арганізацыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурсныя заданні будуць ацэньвацца па сістэме крытэрыяў, аб якіх прадстаўнікі Аргкамітэту будуць паведамляць асобна по меры правядзення Алімпіяды.

Алімпіяда праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Банка Развіцця, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Беларускага інавацыйнага фонду, Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу.

Пераможцы алімпіяды атрымаюць дыпломы I, II, III ступені, каштоўныя прызы, а таксама магчымасць прайсці стажыроўку ў арганізацыях, чыя дзейнасць звязана з сусветнай эканомікай.

У рамках Алімпіяды таксама плануецца некалькі майстар-класаў, дыскусій з удзелам экспертаў у галіне сусветнай эканомікі.

У выпадку, калі ў вас ёсць пытанні, пішыце нам на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

І не забывайце: рэгістрацыя ТУТ да 22 лютага 2017 года.

Больш цікавай інфармацыі можна даведацца на нашых старонках у Вконтакте і ў Facebook.

Мы чакаем вас!