Select your language

У адпаведнасці з Планам правядзення стартап-мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь на 2017 г., зацверджаным Міністрам эканомікі Зіноўскім В. І., 15 лютага ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ ў рамках дзейнасці стартап-школы стартуе інтэнсіўны курс «Стартап за 9,5 тыдняў». Зарэгістравацца і паступіць на курс можна да 22 лютага 2017 года.

У працэсе навучання слухачы змогуць выпрацаваць бізнес-ідэю, сфармаваць каманду, прайсці за кароткі перыяд шлях ад ідэі да бізнес-мадэлі пад кіраўніцтвам дасведчаных экспертаў і прадставіць праект на фінальнай прэзентацыі.

Каманды будуць спаборнічаць за прызы, фінансаванне, увагу СМІ, пападанне на конкурс «Дзень інвестара».

Базавы прынцып Стартап-школы ІБМТ БДУ — навучыць, як запусціць і развіць бізнес, можа толькі той, хто праз гэта прайшоў. Таму экспертамі і ментарамі выступаюць людзі, якія ўжо дасягнулі пэўных поспехаў у стварэнні і кіраванні бізнесам і могуць перасцерагчы ад магчымых памылак.

Фармат прадугледжвае жывы ўдзел: навучэнцы працуюць над сваім стартапам. Удзельнікаў чакаюць тэарэтычныя блокі па запуску бізнесу, практыкаванні на фармуляванне і праверку бізнес-гіпотэз, рашэнне кейсаў, камандныя заданні, бізнес-прэзентацыі, дзелавыя гульні.

Заняткі праходзяць у Інстытуце бизнеcа і менеджменту тэхналогій БДУ па адрасе вул. Маскоўская, 5.

Навучальны курс «Стартап за 9,5 тыдняў» будзе карысны тым,

  • у каго ёсць бізнес-ідэя, але няма каманды і дастатковых бізнес-кампетэнцый;
  • хто хоча пабудаваць бізнес на аснове навуковых даследаванняў або інавацыйных распрацовак;
  • у каго ёсць неабходныя веды аб бізнэсе і жаданне далучыцца да каманды тэхналагічнага стартапа.

Кошт курсу — 250 рублёў (аплата ў 2 этапы).

Падрабязная інфармацыя даступная на сайце http://www.sbmt.bsu.by/category/startsbmt, па тэлефоне +375 29 322 58 61, па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.