Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб"
ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
ТАА «ЮрСпектр»
запрашаюць да ўдзелу ў VII конкурсе на лепшую работу па тэме «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь»
Мэта конкурсу: прыцягненне грамадскай увагі да праблем прававога рэгулявання адносін у сферы фізічнай культуры і спорту і актывізацыя навуковага даследавання гэтых праблем
Агульная інфармацыя аб конкурсе
Інфармацыйны лісток
Удзельнікі конкурсу:
- студэнты 2– 6 курсаў, магістранты, аспіранты, суіскальнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь ўсiх формаў атрымання адукацыi;
- работнікі дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый Рэспублікі Беларусь;
- работнікі арганізацый фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь, пералічаных у п. 3 арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года № 125-З «Аб фізічнай культуры і спорце";
- выкладчыкі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацый, якія рэалізуюць у Рэспубліцы Беларусь адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі;
- супрацоўнікі, якія працуюць у арганізацыях Рэспублікі Беларусь, што ажыццяўляюць навуковыя даследаванні ў сферы права, а таксама фізічнай культуры і спорту;
- іншыя асобы, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю і працуюць па юрыдычных спецыяльнасцях.
Намінацыі конкурсу:
- «Лепшая студэнцкая работа»;
- «Лепшая работа юрыста, які працуе ў спартыўнай сферы»;
- «Лепшая работа юрыста, які не працуе ў спартыўнай сферы»;
- «Лепшае прыкладное даследаванне ў сферы спартыўнага права».
Тэрмін падачыі работ на конкурс: 15 снежня 2016 г. — 9 красавіка 2017 г.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу адбудзецца ва ўрачыстай абстаноўцы ў маі 2017 г. у Мінску. Работы пераможцаў, лаўрэатаў і іншых удзельнікаў конкурсу па рашэнні журы плануецца ўключыць у VII выпуск зборніка артыкулаў «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь».
Умовы ўдзелу ў конкурсе, патрабаванні да афармлення, тэматыкі і парадку падачы работ ўтрымліваюцца ў Палажэнні аб конкурсе, якое размешчана на сайце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» у раздзеле «Спартыўнае права» (http://union.by/sportlaw/sportkonkurs2017/).
Работа разам з анкетай удзельніка накіроўваецца:
- на электронны адрас:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (з пазнакай "На конкурс») або - на паштовы адрас: ТАА «ЮрСпектр», зав. 1-й Загарадны, 20, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220073 (з паметкай «На конкурс»).
Пераможцам і лаўрэатам конкурсу ў намінацыях
«Лепшая студэнцкая праца»;
«Лепшая праца юрыста, які працуе ў спартыўнай сферы»;
«Лепшая праца юрыста, які не працуе ў спартыўнай сферы»
будуць прысуджаны прэміі (у беларускіх рублях):
I месца — 500,00; II месца — 400,00; III месца — 300,00.
Пераможцам і лаўрэатам у намінацыі «Лепшае прыкладное даследаванне ў сферы спартыўнага права» будуць уручаны спецыяльныя прызы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць па тэл. (017) 205 03 00 (Стрыга Алена).
Арганізатары конкурсу жадаюць ўдзельнікам цікавых ідэй і волі да перамогі!