Select your language

Аспіранты факультэта міжнародных адносін БДУ прынялі ўдзел ва ўрачыстым пасяджэнні Рэспубліканскага фестывалю моладзевай навукі, якое адбылося 17 студзеня ў БДУ. Удзельнікамі фестывалю выступілі кіраўніцтва Міністэрства адукацыі Беларусі, прадстаўнікі ўніверсітэтаў, навукоўцы, аспіранты і студэнты іншых ВНУ краіны. Праграма заключнага этапу фестывалю ўключала акцыі, прызначаныя як для маладых навукоўцаў, так і для старшакласнікаў. Так аспіранты і дактаранты сумесна са спецыялістамі Міністэрства адукацыі нашай краіны ў рамках работы круглага стала абмеркавалі пытанні маладзевай навукі, яе перспектывы і праблемы. З лекцыямі выступілі беларускія навукоўцы: акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Міхалевіч распавёў аб ядзернай энергетыцы, аб паходжанні беларусаў і іх схільнасці да пэўных хвароб — кандыдат біялагічных навук Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Васіль Панкратаў. Таксама выступілі загадчык кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій ФРФіКТ БДУ Уладзімір Саечнікаў з дакладам "Універсітэцкі нанаспадарожнік», пра ядомую ўпакоўку і ўдасканаленыя фільтры вады распавёў загадчык лабараторыі раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі НДІ ФХП БДУ Дзмітрый Грыншпан.

Для інфармацыі. Фестываль моладзевай вузаўскай навукі арганізаваны Міністэрствам адукацыі Беларусі. Яго правядзенне накіравана на падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў, развіццё перспектыўных моладзевых ініцыятываў. Адкрыццё Фестывалю адбылося ў студзені 2016 г.