Select your language

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 9 студзеня 2017 года адкрыты доступ да калекцыі «Wiley Science and Technology journals collection».

Wiley (John Wiley & Sons, Inc.) з'яўляецца найбуйнейшым выдаўцом друкаваных і электронных прадуктаў, навуковых, тэхнічных і медыцынскіх кніг і часопісаў у дапамогу навукоўцам, даследчыкам, аспірантам і іншым карыстальнікам па ўсім свеце.

Анлайн-інструмент выдавецтва Wiley Online Library – гэта кантэнт платформа новага пакалення, якая прадстаўляе доступ да шырокай шматпланавай калекцыі інтэрнэт рэсурсаў: каля 1500 рэцэнзуемых часопісаў, 16000 кніг, базы дадзеных, пратаколы і даведачныя матэрыялы па розных галінах ведаў. Гэтая платформа забяспечвае зручны інтэграваны доступ да вынікаў больш за 200 гадоў даследаванняў, сярод якіх найбольш аўтарытэтныя крыніцы па навуках аб жывой прыродзе, медыка-санітарных дысцыплінах, грамадскіх і гуманітарных навуках.

Доступ адкрыты па IP-адрасах з кампутараў Цэнтра Інтэрнэт-доступу да электронных навуковых рэсурсаў бібліятэкі.

Крыніца інфармацыі: http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=61188

Па пытаннях звяртацца да Марыі Баўкуновіч
тэл. (+375 17) 284-10-02, 284-14-90
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.