Паважаныя калегі, у сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, а таксама аб'явай 2017 года Годам навукі (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.12.2016 № 481), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць «Дні адчыненых дзвярэй». НАН Беларусі запрашае ўсіх зацікаўленых наведаць з 9 студзеня па 10 лютага 2017 г. Музей гісторыі НАН Беларусі, выставу «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці», археалагічную экспазіцыю Інстытута гісторыі, Музей старажытнабеларускай культуры, а таксама навуковыя ўстановы НАН Беларусі ў Мінску і іншых гарадах.
З пералікам арганізацый і напрамкамі іх дзейнасці можна азнаёміцца на афіцыйным партале НАН Беларусі: http://nasb.gov.by/rus/organizations/
Для правядзення групавых экскурсій неабходна папярэдняя дамоўленасць. За падрабязнай інфармацыяй і для папярэдняга запісу звяртацца па тэлефонах у Мінску: 8 (017) 2841452, 2842456.