Цэнтральная раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа г. Мінска выказвае ўдзячнасць калектыву факультэта міжнародных адносін за разуменне сацыяльных праблем сучаснага грамадства і падтрымку дзейнасці Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Дзякуючы сумеснай дзейнасці ўдалося рэалізаваць усе запланаваныя на 2016 год дабрачынныя мерапрыемствы і акцыі, накіраваныя на падтрымку самых неабароненых жыхароў нашай краіны: адзінокіх інвалідаў; сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў; людзей з фізічнымі і псіхалагічнымі абмежаваннямі; дзяцей з няшчасных сем'яў.
Цэнтральная раённая арганізацыя БТЧК г. Мінска выказвае падзяку студэнтцы 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Марыне Агароднік за важкі ўклад у справу служэння высокім маральным ідэалам і плённую працу.
