Select your language

Студэнты выпускных курсаў аддзяленняў «Міжнародныя адносіны» і «Сусветная эканоміка» факультэта міжнародных адносін Ірына Аўдзей, Аляксандр Венчык, Кацярына Ласіцкая, Кацярына Мядзведзева, Аліна Пенязь і Анастасія Рубкевіч на пераддыпломнай практыцы на базе «558 Авіяцыйнага рамонтнага завода» у г. Баранавічы суправаджаюць прадстаўнікоў ваенна-паветраных сілаў Анголы ў працэсе навучання па эксплуатацыі аднаго з самых сучасных і высокатэхналагічных самалётаў. Навучанне складаецца з тэарэтычнай і практычнай частак. Супрацоўнікі завода аказваюць усялякае садзейнічанне і дапамагаюць разабрацца са складанай тэхнічнай тэрміналогіяй.

Не сакрэт, што на ФМА рыхтуюць высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія могуць пагрузіцца ў любую сферу дзейнасці і асвоіць яе ў самыя кароткія тэрміны. Усе ўдзельнікі праекта задаволеныя тым, што выбралі партугальскую мова ў якасці першай замежнай, шмат у чым дзякуючы ўменню выкладчыка Таццяны Сяргееўны Шарупіч прывіць любоў да вывучэння не толькі мовы, але і культуры краін, якія размаўляюць на партугальскай мове.

Анастасія Рубкевич, студэнтка спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"

 

{gallery}2017/2017_02_20{/gallery}