Подождите, идет загрузка сайта ...

Віншаванні замежных студэнтаў у сувязі з іх нацыянальнымі святамі стала традыцыяй на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў. У рамках святкавання Дня нейтралітэту Туркменістана студэнты 1 курса аддзялення "Міжнародныя адносіны" падрыхтавалі святочнае мерапрыемства, прысвечанае гэтай знамянальнай падзеі. Асаблівая ўвага ў змястоўнай прэзентацыі студэнтаў была ўдзелена сяброўскім адносінам паміж Туркменістанам і Рэспублікай Беларусь, адзначана вялікае значэнне палітычнага дыялогу ў паглыбленні надзейных добрасуседскіх адносін паміж дзвюма краінамі. Дэкан ФМА прафесар В. Г. Шадурскі у сваім выступе адзначыў, што Туркменістан як афіцыйна нейтральная дзяржава знаходзіцца ў баку ад любых узброеных канфліктаў. У падтрымку палітыкі нейтралітэту была прынята спецыяльная рэзалюцыя Генасамблеі ААН. Беларусь была ў ліку першых краін, якія ў 1995-м падтрымалі гэтую пазіцыю. Нейтралітэт спрыяе росту і ўмацаванню аўтарытэту Туркменістана як краіны, якая абвясціла прыярытэтам сваёй палітычнай стратэгіі развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі і народамі свету, няўхільна выконвае міжнародныя прававыя нормы і абавязацельствы.

Актыўным удзельнікам мерапрыемства (Кулыева Айза (1МО), Мамедова Амалія (1МО), Мамедова Джаром (1ТД), Раджепава Шасенем (1МО), Сапарава Абадан (1ТД), Сылапава Джанет (1МО), Шыхмурадаў Таган (1МО)) аб'яўлена падзяка кафедры.

Яшчэ адно цікавае мерапрыемства адбылося ў групе студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". Студэнты Арчаеў Халмырат, Байрамдурдыўв Керым, Джураеў Джамаліддін, Мухыеў Мекан, Абдулаеў Тулкін, Аразмамедаў Ыхлас, Гуліеў Даўлет, Рахматтулаев Некруй, Рахмонаў Абдурахім, Шахерава Мерджэн, Аўганаў Пена, Гай Шуген, Лі Пэнчэн разам са старэйшым выкладчыкам кафедры В. В. Ткачэнка прадставілі змястоўныя прэзентацыі сваіх рэспублік, дзе яны расказалі пра багатую гісторыю, культуру, шматвекавых традыцыях і звычаях. Такія значныя мерапрыемствы спрыяюць развіццю міжкультурнага супрацоўніцтва і дыялогу паміж студэнтамі факультэта.

Выкладчыкі кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў сардэчна віншуюць студэнтаў блізкага і далёкага замежжа з надыходзячымі навагоднімі святамі і жадаюць ім паспяховай здачы зімовай сесіі і ўсяго самага добрага ў 2016 годзе!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага