Подождите, идет загрузка сайта ...

2015_12_24Віншуем студэнтаў і магістрантаў ФМА — пераможцаў конкурсу «Прадастаўленне абароны бежанцам і рашэнне іх праблем: міжнародная рэальнасць і беларуская перспектыва».

Дыпломы I ступені прысуджаны Антаніне Марозавай, студэнтцы 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" за працу на тэму «Праблема бежанцаў у Еўрапейскім саюзе: ці ёсць выхад?» і Канстанціну Нашчынцу, магістранту ФМА, які прааналізаваў механізм паспяховай інтэграцыі бежанцаў у грамадстве.

Дыпломаў II ступені ўдастоены Алена Кудравец, студэнтка 5 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" за працу «Прынцып міжнароднай салідарнасці ў кантэксце абароны правоў бежанцаў» і Вольга Хлявіч, магістрантка ФМА, за даследаванне "Праблемы сірыйскіх бежанцаў на тэрыторыі Турцыі як следства грамадзянскай вайны ў Сірыі»

Конкурс праходзіў на працягу трох месяцаў (верасень—лістапад 2015 г.) і быў арганізаваны Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнародным грамадскім аб'яднаннем па навукова-даследчых і  інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё».

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў як у вучобе, так і ў навуцы!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках