Подождите, идет загрузка сайта ...

2015_12_23Кіраўнік дзяржавы А. Г. Лукашэнка 21 снежня падпісаў Распараджэнне аб прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2016 год.

У прыватнасці, стыпендыі прызначаны 92 маладым навукоўцам, у тым ліку 5 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 52 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў і 35 маладым навукоўцам без ступені ва ўзросце да 30 гадоў. У іх ліку прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, эканамічных, юрыдычных, геолага-мінералагічных, сацыяльных і гуманітарных навук.

Сярод стыпендыятаў — дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ, кандыдат юрыдычных навук Наталля Сяргееўна Анцух.

Стыпендыя прызначана за абгрунтаванне неабходнасці рэфармавання міжнароднага прыватнага права Рэспублікі Беларусь, у тым ліку па пытаннях прымянення механізмаў абмежавання дзеяння замежнага права, рэгламентацыі шлюбна-сямейных і спадчынных адносін, а таксама за распрацоўку прапаноў аб сістэмным удасканаленні заканадаўства ў сферы медыцыны, у тым ліку ў галіне транспланталогіі, донарства крыві, генетыкі і эмбрыялогіі, з улікам нормаў сучасных міжнародных пагадненняў і вопыту замежных дзяржаў; атрыманыя вынікі апублікаваныя ў 3 манаграфіях, айчынных навуковых выданнях, іх практычная значнасць пацверджана 8 актамі аб укараненні ў вучэбны працэс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Калектыў факультэта віншуе Наталлю Сяргееўну і жадае ёй далейшых поспехаў у навуковай дзейнасці!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1077 гасцей і ніводнага зарэгістраванага