Подождите, идет загрузка сайта ...

2015_12_22На календары застаюцца лічаныя дні да Каляд і Новага года — самых сямейных, чароўных і любімых намі з дзяцінства святаў. І хоць восень пакуль не пускае зіму ў наш край, паўсюль ужо крочыць перадкалядны настрой. Клуб перакладчыкаў не застаўся ў баку і па існуючай традыцыі адзначыў маючыя адбыцца святы на чарговым пасяджэнні, якое прайшло ў панядзелак, 14 снежня, у сценах нашага роднага факультэта. Усе клопаты і трывогі з нагоды надыходзячай сесіі некалькі адышлі на задні план і госці Клуба змаглі акунуцца ў святочную атмасферу.

Калядныя пасяджэння Клуба праводзяцца штогод і кожны раз запамінаюцца больш за іншыя вясёлай і бесклапотнай атмасферай. Бо ўсё авеяна казкай, і нават тэксты, якія пераводзяць удзельнікі, так добра адпавядаюць гэтай атмасферы.

На апошнім пасяджэнні адыходзячага года нашым студэнтам яшчэ раз прадставілася магчымасць папрактыкаваць набытыя навыкі вуснага перакладу на гэты раз у святочнай атмасферы пад гукі калядных песень. Акрамя таго, што тэксты, прадстаўленыя на пасяджэнні, былі пазнавальнымі і інфарматыўнымі, яны таксама былі і даволі пацешнымі, што прымусіла ўсміхнуцца кожнага. Ліст злоснай жанчыны Дзеду Марозу з патрабаваннем дапамагчы ёй у барацьбе лішняй вагой, са скаргай на тое, што даводзіцца працаваць нароўні з мужчынамі і іншыя жаночыя бяды; замілавальныя і пацешныя лісты дзяцей Санце і Дзеду Марозу, а таксама дзіўныя традыцыі сустрэчы Новага года ў розных краінах свету. Завяршылі пасяджэнне разнастайныя вясёлыя пажаданні да Новага Году. Усё гэта дазволіла кожнаму адчуць, што самае любімае свята ўжо блізка

Варта адзначыць, што пастаянныя члены Клуба ўжо досыць асвоіліся і прымаюць самы актыўны ўдзел у працы па падрыхтоўцы пасяджэнняў і ахвотна выходзяць перакладаць, некаторыя студэнты нават па некалькі разоў. Асабліва на гэты раз хацелася б адзначыць студэнтаў 4 курса ЛСВ. Вядома, не ўсё яшчэ ладзіцца і іх пераклад нельга ў поўнай меры назваць прафесійным, але прагрэс ужо відавочны.

Радуе таксама тое, што былыя выпускнікі факультэта не забываюць Клуб і не толькі наведваюць нашы пасяджэння, але і актыўна прымаюць удзел у пасяджэннях як перакладчыкі. У панядзелак Анастасія Маскалёва, выпускніца 2014 года, некалькі разоў выходзіла на подыум, паказаўшы цяперашнім членам Клуба да чаго ім варта імкнуцца.

На такой пазітыўнай ноце заканчваецца 2015 год для Клуба перакладчыкаў. У наступным годзе дзверы нашага Клуба як заўсёды будуць адкрыты для вас! Прыходзьце да нас, не пашкадуеце! Да хуткага! З Новым годам!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках