Select your language

2015_12_18_0412 cнежня гасцямі клуба «Дзелавыя зносіны» кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў сталі дырэктар ПУП «Медыялід» Ірына Красоўская і кіраўнік аддзела медыятыўнай практыкі Алена Кручок, сертыфікаваныя і вопытныя медыятары.

У гэты раз яны выступалі перад студэнтамі 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа" і студэнтамі 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка», якія вывучаюць англійскую мову як другую замежную. Студэнты даведаліся пра тое, што такое медыяцыя, аб яе перавагах перад судовым працэсам, тэхналогіі правядзення медыяцыі. Акрамя таго, яны атрымалі практычную магчымасць у форме гульні патрэніраваць тэхніку актыўнага слухання, вучыліся задаваць розныя тыпы пытанняў і ацэньваць іх эфектыўнасць у камунікацыі, а таксама пераканаліся ў тым, што адна і тая ж інфармацыя ўспрымаецца кожным чалавекам індывідуальна і вельмі часта можа скажацца праз прызму асобаснага ўспрымання.

Сустрэча прайшла ажыўлена і весела.

Арганізатарамі сустрэчы выступілі старэйшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў К. В. Грыневіч і Ю. Л. Майсюк.

Тэкст: К. В. Грыневіч, фота: Алёна Ляхава

{gallery}2015/2015_12_12_02{/gallery}