Чытаючы кнігі, мы з вамі рэдка задумваемся аб тым, колькі карпатлівых намаганняў было выдаткавана на тое, каб ператварыць тэкст на замежнай мове ў захапляльны аповед на роднай мове, не разгубіўшы па дарозе ні танклявага сэнсу, ні насычанай прыгажосці гаворкі. Мне здаецца, праца перакладчыка чымсьці падобная да дэтэктыву: дакапацца да глыбіннага сэнсу, разблытаць клубок афарызмаў і метафар — вось асноўныя яго задачы. Перакладчык заўсёды ў пошуку: не толькі ў пошуку слоў, але і правільных эмоцый. Уявіце сабе, як цяжка перадаць тон, манеру, стыль, гумар, настрой, пры гэтым захаваць сваю індывідуальнасць.
Усю складанасць гэтай прафесіі, а таксама бліскучае рашэнне на першы погляд невырашальных перакладчыцкіх задач паказаў на практыцы ў час сустрэчы са студэнтамі 5 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» Юрый Маслаў, дацэнт, кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры замежных моў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Сустрэча прайшла ў рамках клуба дзелавых зносін, які ўжо не адзін год працуе на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў. Удзельнікамі сустрэчы сталі таксама госці з Амерыкі: Лін Зімерман (Lyn Zimmerman), стыпендыят праграмы Fulbright, выкладчык англійскай мовы як замежнай, Раян Барэт (RyanW. Barrett), кандыдат палітычных навук, які вывучае ў цяперашні час рускую мову, і асістэнт па пытаннях культуры і адукацыі амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Вераніка Маркевіч. Арганізатарам сустрэчы выступіла Святлана Аляксееўна Дубінка, дацэнт, загадчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА БДУ. Асноўнай тэмай лекцыі стала творчасць Джэймса Цёрбера, вядомага амерыканскага пісьменніка, перакладчыка і карыкатурыста. Кожны з прысутных гасцей распавёў пра сваё бачанне творчасці пісьменніка. Так, Лін Зімерман распавяла пра свае першыя публічныя выступы з урыўкамі з твораў гэтага аўтара, паказаўшы студэнтам наколькі важная правільная падача матэрыялу. Раян Барэт як палітолаг падзяліўся сваімі меркаваннямі з нагоды прыхаванага сэнсу асобных карыкатур Джэймса Цёрбера. Ну а Юры Маслаў даў студэнтам майстар-клас па перакладзе не проста мастацкіх, але таксама сатырычных твораў. Лекцыя прайшла на адным дыханні, і, я ўпэўнена, прымусіла задумацца пра нешта кожнага, магчыма падштурхнуўшы кагосьці пачаць свае ўласныя пошукі ў любімым англамоўным жанры як даследчыка або перакладчыка.