11 снежня 2015 г. замежныя стажоры факультэта міжнародных адносін з Японіі, Карэі, Германіі і ЗША наведалі Музей гісторыі БДУ. Студэнты пачулі імёны рэктараў БДУ і ўбачылі іх партрэты, уважліва вывучылі макет універсітэцкага дворыка. У залах музея стажоры змаглі азнаёміцца з гісторыяй стварэння БДУ, жыццём універсітэта ў час Вялікай Айчыннай вайны, развіццём у пасляваенны час і навуковымі дасягненнямі альма-матэр на сучасным этапе. Студэнтам вельмі спадабалася экскурсія, у канцы якой яны нават змаглі «дакрануцца» да зоркі, названай у гонар БДУ. Замежныя стажоры выходзілі з музея з вялікім гонарам, бо яны адчулі сябе часткай вядучай ВНУ краіны.
{gallery}2015/2015_12_11{/gallery}