12 снежня на факультэце адбыўся 3-і выпуск Школы будучага мытніка. Перад будучымі абітурыентамі выступіла адна з лепшых студэнтак аддзялення А. Ярашынская, старшыня СНДЛ кафедры. Старшы выкладчык П. І. Болтачка правёў круглы стол "Мая будучая прафесія мытнік". У канцы сустрэчы выпускнікам школы ўрачыста былі ўручаны сертыфікаты. Варта адзначыць, што частка слухачоў гэтага набору ўпершыню мела магчымасць атрымаць мэтавае накіраванне на спецыяльнасць "Мытная справа" ў БДУ на 2016/2017 навучальны год.