Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкі спартыўны клуб
ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
ТАА «ЮрСпектр»

запрашаюць да ўдзелу ў VI конкурсе на лепшую работу па тэме «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь»
Мэта конкурсу: прыцягненне грамадскай увагі да праблем прававога рэгулявання адносін у сферы фізічнай культуры і спорту і актывізацыя навуковага даследавання гэтых праблем.
Намінацыі конкурсу:
• «Лепшая студэнцкая праца»;
• «Лепшая праца юрыста, які працуе ў спартыўнай сферы»;
• «Лепшая праца юрыста, які не працуе ў спартыўнай сферы»;
• «Лепшае прыкладное даследаванне ў сферы спартыўнага права».
Інфармацыйныя матэрыялы аб конкурсе размешчаны на сайце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» у раздзеле «Спартыўнае права».
Дакументы і інфармацыя аб конкурсе:
Палажэнне аб конкурсе
Загад аб зацвярджэнні складу журы конкурсу
Інфармацыйны лісток
Агульная інфармацыя аб конкурсе
Срок напраўлення работ на конкурс: з 15 кастрычніка 2015 г. па 9 сакавіка 2016 г.
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу адбудзецца ва ўрачыстай абстаноўцы ў красавіку 2016 ў Мінску.
Працы пераможцаў, лаўрэатаў і іншых удзельнікаў конкурсу па рашэнні журы плануецца ўключыць у VI выпуск зборніка артыкулаў «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь».
Пераможцам і лаўрэатам конкурсу ў намінацыях
«Лепшая студэнцкая праца»; «Лепшая праца юрыста, які працуе ў спартыўнай сферы»;
«Лепшая праца юрыста, які не працуе ў спартыўнай сферы»
будуць прысуджаны прэміі (у беларускіх рублях):
I месца — 5.000.000; II месца — 4.000.000; III месца —3 000 000.
Акрамя таго, пераможцам і лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «Лепшая студэнцкая праца» будуць уручаны спецыяльныя прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Пераможцам і лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «Лепшае прыкладное даследаванне ў сферы спартыўнага права» будуць уручаны спецыяльныя прызы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь
Праца разам з анкетай удзельніка накіроўваецца:
• на электронны адрас:
або
• на паштовы адрас: ТАА «ЮрСпектр», зав. 1-ы Загарадны, 20, г. Мінск, 220073 (з паметкай «На конкурс»).
Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць: тэл. (017) 205 03 00 (Жураўлёва Таццяна).
Арганізатары конкурсу жадаюць ўдзельнікам цікавых ідэй і волі да перамогі!