Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў уручыў узнагароды лаўрэатам вышэйшай юрыдычнай прэміі «Феміда» у 16 намінацыях. Цырымонія ўручэння адбылася 4 снежня 2015 г ў Малой зале Палаца Рэспублікі.
У намінацыі "Міжнароднае права" лаўрэатам стаў прафесар кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін БДУ Юрый Пятровіч Броўка. Дэканат факультэта віншуе Юрыя Пятровіча і жадае далейшых поспехаў!
Прэмія «Феміда», заснаваная грамадскім аб'яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», з'яўляецца найвышэйшай юрыдычнай узнагародай, якая сведчыць аб грамадскім прызнанні заслуг юрыстаў (спецыялістаў у прававой сферы) у фарміраванні прававой дзяржавы, умацаванні законнасці і правапарадку, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян (Палажэнне аб вышэйшай юрыдычнай прэміі «Феміда»). Першы раз у 2006 прэмія ўручалася ў 6 намінацыях. Сёння ў адпаведнасці з Палажэннем званне лаўрэата Прэміі прысуджаецца ў 17.