У лістападзе 2015 г. студэнты першага і другога курса спецыяльнасці "Менеджмент" (спецыялізацыя "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму», старшы выкладчык Чарнецкая Н.І., старшы выкладчык Рамановіч Р.Г., старшы выкладчык Касцёрава Н. А., кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў), студэнты трэцяга курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» (старшы выкладчык Чарнецкая Н. І.) з вялікім энтузіязмам удзельнічалі ў абмеркаванні тэмы «Сучасная Вялікабрытанія». Прысутнасць госця з Вялікабрытаніі Т. Джоунса ажывіла дыскусію, студэнты задавалі шмат пытанняў і даведаліся, што стэрэатыпнае ўяўленне аб характары і звычках брытанцаў не заўсёды дакладнае, распыталі госця пра жыццё ў Лондане, закранулі праблемы жыцця ў маленькіх гарадах. Т. Джоунс неаднаразова выступаў з лекцыямі перад студэнтамі многіх ВНУ Рэспублікі Беларусь. Ён з'яўляецца частым і жаданым госцем на нашай кафедры і на нашым факультэце.
Чарнецкая Н. І., старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў