Подождите, идет загрузка сайта ...

2015_12_04Віншуем каманду факультэта міжнародных адносін, якая паспяхова прайшла адбор на ўдзел у 28-ым Конкурсе па міжнародным гуманітарным праве ім. Жана Піктэ. Конкурс пройдет ў сакавіку 2016 г. у Францыі. Удзельнікі каманды — студэнты 5 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Жана Мяшкова, Аляксей Жалдыбін, Сяргей Навіцкі. Трэнеры каманды — выкладчыкі кафедры міжнароднага права ФМА БДУ О. Е. Арэф'ева і А. В.Таляронак. Арганізатары конкурсу адзначылі беспрэцэдэнтна высокую ступень складанасці адбору ўдзельнікаў у гэтым годзе, паколькі з 91 заяўкі былі адабраны ўсяго 30, у тым ліку каманда ФМА БДУ.

Конкурс ім. Жана Піктэ праходзіць штогод з 1989 года. Студэнтам даецца магчымасць на працягу тыдня прайсці розныя па складанасці трэнінгі і ролевыя гульні, для вырашэння якіх неабходна прымяніць веды міжнароднага гуманітарнага права (МГП). У працэсе трэнінгу імітуюцца рэальныя ўмовы: ваенны канфлікт, гуманітарная місія, даклад перад міністрам абароны і г.д. Каманды прадстаўляюць свае прававыя пазіцыі перад журы, спаборнічаючы адзін з адным і дэманструючы ўменне прымяняць права ў стрэсавай сітуацыі. Выступленні каманд праходзяць на англійскай і французскай мовах. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа.

Мы шчыра рады за нашу каманду і жадаем яе ўдзельнікам бліскучых вынікаў у фінале конкурсу !!!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1066 гасцей і ніводнага зарэгістраванага