Рэнесанс Мінск Гатэль надае асаблівую ўвагу не толькі прафесійнаму росту сваіх супрацоўнікаў, але і падрыхтоўцы высакакласных кадраў індустрыі гасціннасці. У рамках супрацоўніцтва з ФМА БДУ па падрыхтоўцы кадраў у турызме генеральным мэнэджарам Рэнесанс Мінск Гатэль Йесперам Францлам была праведзена ўступная лекцыя спецыяльнага практыка-арыентаванага курса для студэнтаў 3 – 5 курсаў кафедры міжнароднага турызму.
Спадар Францл падзяліўся са студэнтамі арганізацыйнай структурай і асновамі функцыянавання гасцінічнага прадпрыемства, абмеркаваў сучасныя рэаліі турыстычнага рынку Беларусі, распавёў аб сваёй кар'еры і адказаў на ўсе пытанні студэнтаў. Такая форма працы дазваляе студэнтам дакрануцца да асаблівасцяў дадзенага сегмента рынку, а таксама на практыцы праверыць ўжо набытыя веды. Ва ўсіх студэнтаў была магчымасць зазірнуць і азнаёміцца з усімі катэгорыямі нумароў. Наперадзе студэнтаў чакаюць яшчэ некалькі лекцый і шэраг практычных заданняў. Завершыцца курс сумесным стварэннем інавацыйнага праекта ў сферы турызму.
Анастасія Мачэкіна і Марыя Кузнечанкава, 5 курс МТ