1 снежня прайшла штогадовая Мытная спартакіяда першакурснікаў-мытнікаў БДУ і БНТУ. Спаборніцтвы праходзілі ў спарткомплексе БДУ "Буравеснік". Чатыры студэнцкія каманды ўдзельнічалі ў спартыўных эстафетах. У выніку ўпартай барацьбы каманды БДУ занялі 1 і 4 месца, а БНТУ — 2 і 3. На дадзеным спартыўным шоу праходзілі паказальныя выступленні аператыўнага атрада ФМА, груп чэрлідынгу БДУ і БНТУ. Мерапрыемства арганізоўваў студсавет аддзялення мытнай справы ФМА і прадстаўнікі кафедры фізвыхавання ўніверсітэта на чале з В. А. Амялюсікам.