Подождите, идет загрузка сайта ...

2015_12_02Увосень 2015 г. у г. Масква адбылася першая ступень міжнароднага праекта «Падтрымка навукова-адукацыйных і прадпрымальніцкіх ініцыятыў у галіне фарміравання еўразійскага фінансавага рынку» — міжнародны конкурс «Валюта ЕАЭС — 2015». У міжнародным конкурсе ўдзельнічалі студэнты і маладыя даследчыкі з Расіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана.

У намінацыі «Лепшая конкурсная праца ЕАЭС» першае месца заняла студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" факультэта міжнародных адносін БДУ Вікторыя Анатольеўна Корнева. Таксама праца Вікторыі стала лепшай сярод усіх прац, прадстаўленых на конкурс ад Рэспублікі Беларусь. У намінацыі «Самая практычная конкурсная праца ЕАЭС» па крытэрыі «Практычная значнасць» Вікторыя таксама заняла першае месца.

У намінацыі «Самая комплексная і сістэмная конкурсная праца ЕАЭС» па крытэрыі «Комплексны характар і сістэмнасць» Вікторыя стала другой, як і ў намінацыі «Самая арыгінальная конкурсная праца ЕАЭС» па крытэры «Арыгінальнасць і навізна». У намінацыі «Лепшая прэзентацыя конкурснай работы ЕАЭС» — трэцяй.

Віншуем Вікторыю, навуковага кіраўніка Алену Адольфаўну Сямак і факультэт міжнародных адносін БДУ з заслужанай перамогай і жадаем далейшых поспехаў!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках