Подождите, идет загрузка сайта ...

2015_12_02_041 снежня 2015 г на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа» і выкладчыкаў кафедры мытнай справы з намеснікам начальніка аддзела арганізацыі кантролю за выкананнем забаронаў і абмежаванняў упраўлення арганізацыі мытнага кантролю ДМК Беларусі Кацярынай Віктараўнай Вавохінай.

Прадстаўнік ДМК выступіла з дакладам на тэму «Практычныя аспекты працы мытных органаў па забеспячэнні выканання забарон і абмежаванняў пры перамяшчэнні тавараў праз мытную мяжу». У ходзе выступлення К. В. Вавохіна падрабязна асвятліла пытанні прымянення ў ЕАЭС адзіных мер нетарыфнага рэгулявання, мер тэхнічнага рэгулявання, правядзення экспартнага, санітарна-каранціннага, ветэрынарнага і фітасанітарнага кантролю. Акцэнт быў зроблены на ролю мытных органаў у забеспячэнні выканання ўстаноўленых забаронаў і абмежаванняў. Дакладчыкам дадзены вычарпальныя адказы на шматлікія пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

2015_12_02_04_01

2015_12_02_04_02.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках