Подождите, идет загрузка сайта ...

2015_12_02_0327 лістапада студэнткі спецыяльнасці «Мытная справа» прынялі актыўны ўдзел у 5-й міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Свет у ХXI ст.: эканамічныя, палітычныя і сацыякультурныя аспекты» (на замежных мовах), арганізаванай факультэтам міжнародных бізнэс-камунікацый Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Кіраўнікамі секцый канферэнцыі быў адзначаны высокі ўзровень навуковых паведамленняў і выдатнае валоданне замежнымі мовамі Дар’і Кузьмянковай, Алены Максімчык, Аляксандры Мельнікавай, Насты Палюховіч, Кацярыны Сушко і Веранікі Шульгоўскай. Усе выступоўцы, якія прадстаўлялі кафедру мытнай справы ФМА БДУ, з’яўляюцца актыўнымі сябрамі студэнцкай навукова-даследнай лабараторыі «Тэорыя і практыка мытнай справы і знешнеэканамічнай дзейнасці» і не першы год здзяйсняюць свае навуковыя даследаванні па розных напрамках, звязаных з мытнай тэматыкай. Асабліва трэба адзначыць поспех студэнткі 4 курса Насты Палюховіч (навуковы кіраўнік — дацэнт У. В. Ляхоўскі). Яе даклад на немецкай мове «Досвед Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў развіцці дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы мытнай справы і знешнеэканамічнай дзейнасці» (Die Erfahrungen der Bundesrepublik Deutschland bei der Entwicklungder öffentlich-privaten Partnerschaft im bereich Zoll und Aussenwirtschaft) быў прызнаны лепшым (1-е месца) на секцыі «Die Welt im 21. Jahrhundert: wirtschaftliche Aspekte», што праводзілася ў фармаце тэлемаста ў анлайн рэжыме «Германія — Беларусь» і ацэньвалася як беларускімі, так і нямецкімі экспертамі. Віншуем пераможцу і жадаем далейшых поспехаў!

2015_12_02_03_01.

“Студэнтка 4-га курса спецыяльнасці “Мытная справа” Наста Палюховіч ― адна з пераможцаў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Свет у ХXI ст.: эканамічныя, палітычныя і сацыякультурныя аспекты».

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 808 гасцей і ніводнага зарэгістраванага