Подождите, идет загрузка сайта ...

2015_12_01На 9-м паверсе нашага факультэта праходзіць выстава-прэзентацыя "Literature Coming Alive at FIR", падрыхтаваная студэнтамі 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа" (кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, секцыя англійскай мовы 1, 2 курсаў спецыяльнасці "Мытная справа", выкладчык Я. О. Белавусава, старшы выкладчык Г. П. Назарава).

Выстава ўяўляе сабой фотаінтэрпрэтацыі вокладак папулярных твораў, якія студэнты падрыхтавалі ў рамках самастойнай працы па англійскай мове. Тут можна ўбачыць вокладкі як да класічных, так і да сучасных раманаў. Да такіх як "Стары і мора" Эрнэста Хэмінгуэя, "Олівер Твіст" Чарльза Дзікенса, "Знесеныя ветрам" Маргарэт Мітчэл і інш.

Больш падрабязна даведацца пра выставу нам дапамагла Марыя Летуноўская, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа", якая таксама прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве:

— Нас усіх натхнілі кнігі, прачытаныя ў рамках пазааўдыторнага чытання на англійскай мове, і мы вырашылі па ім зрабіць свае вокладкі. Што ж тычыцца мэты нашай выставы, то нам бы хацелася, каб і ў іншых студэнтаў паўстала жаданне прачытаць гэтыя кнігі. Я абрала "Пацалунак цемры" — трэці раман серыі кніг "Акадэмія вампіраў» Рэйчал Мід. Пасля правядзення акцыі захацелася прачытаць некалькі кніг, праілюстраваных іншымі студэнтамі, такіх як "Дывергент" Веранікі Рот і "Кэры" Стывена Кінга. Спадзяюся, і ў вас узнікне падобнае жаданне!

Выстава будзе праходзіць да канца снежня. Запрашаем усіх жадаючых!

Крысціна Казлоўская, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа" 

2015_12_01_01_01

2015_12_01_01_02

2015_12_01_01_03

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках